Праект “Жаночы лёс у гісторыі краю”, які стартаваў у музеі, прымеркаваны да Года беларускай жанчыны. У цэнтры ўвагі праекта – лёс канкрэтных жанчын, якія нарадзіліся на Касцюковіцкай зямлі або звязалі з ёй сваё жыццё.
Асноўная ідэя праекта – паказаць гісторыю Касцюкоўшчыны праз прызму жаночых лёсаў, як жывы ланцужок памяці, дзе кожнае звяно – гэта гісторыя пэўнай жанчыны.
Лёс як палатно, вытканае з успамінаў, выпрабаванняў і дасягненняў. Кожная гісторыя – гэта асобны ўзор у агульным дыване гісторыі Касцюковіцкага краю.
